
Такі плакат можна спампаваць на сайце, самастойна раздрукаваць і павесіць яго там, дзе гэта патрэбна. Зараз гэта самы папулярны інфармацыйны матэрыял для спампавання на сайце.
Аднак не ўсе беларусы і беларускі, што сартуюць смецце асобна, ужываюць у паўсядзённым жыцці рускую мову. Грамадскі актывіст, удзельнік тэлеграм-чата Ecoidea.by Міхась Варанцоў звярнуўся да спецыялістак Цэнтра экалагічных рашэнняў, што распрацоўвалі плакат, з прапановай перакласці дапаможнік на родную мову.
— Мы з сябрамі адказна ставімся да прыроды. Хочам, каб планета зелянела і квітнела. А яшчэ размаўляем па-беларуску. Таму ідэя перакласаці і развесіць плакат паўсюль ляжала на паверхні. Перакладаць было нескладана, я раней шмат займаўся перакладамі, таму ўсё патрэбнае — слоўнікі, праграмы — ужо было пад рукой. Увесь працэс заняў гадзін шэсць агулам, — распавёў актывіст.
Плакат «Як збіраць смецце асобна» на беларускай мове зараз даступны для спампавання па спасылцы.
Калі раптам у вас ёсць жаданне і магчымасць перакласці іншыя экалагічныя інфармацыўныя матэрылы на беларускую мову, калі ласка, звяртайцеся да рэдакцыі па электроннай пошце editor@ecoidea.by.